«Баба Рыта» Маргарыты Ляўчук
«Каронавірусныя» абмежаванні закранулі і беларускіх зорак, сярод якіх і оперная спявачка Маргарыта Ляўчук.
Колішняя прызёр шоў «Вялікая опера», з-за самаізаляцыйных зменаў, часцей стала наведваць родную вёску Страдзеч, што ў Берасцейскім раёне. Там да яе і прыйшла ідэя стварыць YouTube-канал «Баба Рыта», на якім «простая жанчына знаёміць з вясковым жыццём»:
– Я нават зараз хвалююся, што „Баба Рыта” будзе папулярней, чым Маргарыта Ляўчук. Але, можа быць, гэта і няблага. Оперу ж, канешне, не ўсе любяць. Яны яе ўсе любяць, але яшчэ не ведаюць пра тое, што яны яе любяць. Таму чаму б і праз гэты персанаж не пазнаёміць людзей з операй? Я заўжды рабіла нейкія цікавыя рэчы, каб неяк прыцягнуць увагу людзей да оперы. Калі гэта будзе такім чынам, дык чаму і не. У мяне шмат розных прыхільнікаў, якія пішуць, каб не „Баба Рыта”, то я б і не даведаўся, што вы оперная спявачка. А зараз вось з радасцю слухаю вашыя арыі.
Канал «Баба Рыта» існуе ўжо месяц і пакуль змяшчае чатыры відэаролікі, аздобленыя трэкамі гуртоў «Крамбамбуля», «Сектар Газа» і спявачкі Біллі Айліш.
Цалкам гук у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з афіцыйнага Інстаграма Маргарыты Ляўчук