Леў Марголін: Лукашэнка зрабіў памылку



Ці здолее беларуская эканоміка аднавіцца пасля пандэміі? У гэтым не сумняецца кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка. На нарадзе ён выказаў упэўненасць, што пасля адкрыцця межаў для нашай экспартна-арыентаванай краіны ўсё зменіцца ў лепшы бок.

Эканаміст Леў Марголін кажа, што ўлады памыліліся, не ўводзячы каранцін, тым самым ахвяруючы чалавечымі жыццямі.

– Лукашэнка зрабіў памылку, калі вырашыў выратаваць эканоміку цаной чалавечых жыццяў. Было б значна лепш, калі можна было б рабіць розныя высновы з гэтай працы. Але ў якой ступені трэба было рабіць гэтыя захады – каранцінныя ці іншыя, але, па меншай меры, можна было б не скамеляваць штучна вось гэтую хваробу.

У той жа час Леў Марголін сумняецца, што пасля адкрыцця межаў краіна здолее хутка аднавіць сваю эканоміку:

– Тое, што адкрыюцца межы, гэта наогул не азначае, што зараз увесь свет кінецца за беларускімі таварамі. Калі межы былі адчыненыя, не было выбуховага росту беларускага экспарту. Якасць і тэхнічны ўзровень беларускай прамысловасці становіцца ўсё горшым. А ўвесь свет не стаіць на месцы, таму спадзявацца на тое, што зноў нашыя беларускія трактары, МАЗы паедуць ва ўсе краіны свету, нельга. Можа, і паедуць, але толькі тады, калі мы будзем прадаваць па дэмпінгавым коштам.

Леў Марголін таксама звяртае ўвагу на тое, як суседнія краіны намагаюцца падтрымаць дробны і сярэдні бізнес, у той час як Беларусь не аказвае дастатковай падтрымкі для таго, каб пасля крызісу бізнес запрацаваў на ранейшым узроўні.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя