У Кіеве патрабуюць справядлівага расследвання справы аб забойстве Паўла Шарамета



 

У Кіеве прайшла масавая акцыя «Палова года за кратамі. Дзе справядлівасць, спадар Прэзідэнт?» у падтрымку падазраваных у забойстве журналіста Паўла Шарамета – Юліі Кузьменкі, Андрэя Антоненкі і Яны Дугар.

Каля двухсот чалавек далучыліся да акцыі ў Кіеве. Актывісты перыядычна сканавалі пытанне «Дзе справядлівасць?». Па словах арганізатараў акцыі, прамоўленых з імправізаванай сцэны, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нясе палітычную адказнасць за расследаванне забойства журналіста Паўла Шарамета, паведамляе Укрінфарм. Акрамя таго, па словах актывістаў, справа «зацягваецца», а за кратамі знаходзяцца несправядліва зняволеныя.

Раней Рух ветэранаў Украіны і больш за 15 ветэранскіх і добраахвотніцкіх арганізацый пацвердзілі свой удзел у акцыі. 12 снежня 2019 года міністр унутраных спраў Арсен Авакаў абвясціў аб затрыманні і падазрэнні ў дачыненні да людзей, датычных да справы аб забойстве Шарамета. Следства падазрае лекара і валанцёра Юлію Кузьменку, медсястру аднаго з парашутных батальёнаў Яну Дугар і ветэрана АТА Андрэя Антоненку.

Журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ukrinform.ua