Дзмітрый Падстрэлаў прызнаны найлепшым гульцом 10-га тура чэмпіянату Беларусі



Форвард салігорскага «Шахцёра» Дзмітрый Падстрэлаў прызнаны найлепшым гульцом 10-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі Беларускай федэрацыі футбола.

У пераможнай хатняй гульні з бабруйскай «Белшынай» (4:0) Дзмітрый Падстрэлаў выйшаў на замену за 20 хвілін да фінальнага свістка і на працягу трох хвілін аформіў дубль. У папярэднім туры лепшым гульцом быў названы бразільскі паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» Луіс Вялозу.

Клубы Еўралігі падтрымалі ідэю датэрміновага завяршэння сезону

Клубы баскетбольнай Еўралігі падтрымалі ідэю датэрміновага завяршэння сезона-2019/20 з-за каронавіруса. У бліжэйшы час пра гэта будзе абвешчана афіцыйна. Еўраліга правяла канферэнцыю з прадстаўнікамі клубаў. Меркавалася, што 11 каманд з ліцэнзіяй А прагаласуюць па магчымым рэстарту, аднак прэзідэнт лігі Жорзі Бертамеў пачаў сустрэчу з прапановы не дагульваць чэмпіянат, пасля чаго такая неабходнасць адпала. У мінулую суботу кіраўніцтва Еўралігі правяло канферэнцыю з аўтарытэтнымі гульцамі, якія выказаліся за датэрміновае завяршэнне.

Данііл Бокун пяройдзе ў піцерскае «Дынама» Эдуарда Занкаўца

Беларускі абаронца Данііл Бокун працягне кар’еру ў ВХЛ. 23-гадовы хакеіст падпіша кантракт з піцерскім «Дынама», якое ўзначальвае беларускі трэнер Эдуард Занкавец. У мінулым сезоне Бокун правёў 6 матчаў за менскае «Дынама», дзе зарабіў паказчык карыснасці «-3». У складзе «Шахцёра» ён набраў 8 (2+6) ачкоў у 36 гульнях« рэгуляркі »пры паказчыку карыснасці «+8». Бокун не атрымаў кваліфікацыйную прапанову ад менскага «Дынама», але атрымаў кваліфікацыю ад «Шахцёра».

Трансфер Глеба з «Штутгарта» ў «Арсенал» не ўвайшоў у сотню лепшых пераходаў у гісторыі АПЛ

Часопіс FourFourTwo склаў рэйтынг лепшых трансфераў у гісторыі АПЛ, якая была заснавана ў 1992 годзе. На першым месцы пераход нападніка Эрыка Кантана з «Лідса» ў «Манчэстар Юнайтэд» за 1,2 мільёна фунтаў. На другой пазіцыі трансфер Сола Кэмпбала ў «Арсенал». Ён сышоў з «Тотэнхэма» ў якасці вольнага агента. Трэці – НʼГола Кантэ. У 2015 годзе паўабаронца перайшоў з «Лестера» ў «Чэлсі» за 5,6 мільёна фунтаў. Трансфер Аляксандра Глеба з «Штуттгарта» ў «Арсенал» у 2005 годзе за 15 млн еўра не ўвайшоў у сотню лепшых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: football.by