Пра непажаданыя дзмухаўцы



Не ведаю, каму і чаму не спадабаліся дзмухаўцы ў Беларусі, але з імі вырашылі змагацца. З дапамогай гербыцыду “Магнум”. Над тым, як змагацца з дзмухаўцамі працавалі ажно навукоўцы інстытута эксперыментальнай батанікі. Чым гэтым навукоўцаў так не спадаліся дзмухаўцы і навошта прыбіраць іх з травы, — не зразумела. Што кепскага ў гэтых жоўтых кветачках. Такое адчуванне, што на беларускіх вуліцах – суцэльныя палацавыя забудовы эпохі класіцызму альбо пляцоўкі для футболу, якія патрабуюць ідэальнага газону. Таму і трэба яго трымаць у выключным парадку без кветачак. А калі ў нас звычайна расце зялёная трава на фоне шэрых панелек, дык дзмухаўцы хоць дадавалі нейкай радасці і рознакаляровасці на вуліцах.

Эх, бывайце вянкі з дзмухаўцоў. Цяпер не будзе з чаго вянкі сплесці дзецям. Дзмухаўцы ў Беларусі абвешчаныя ворагам нумар адзін. Як той казаў, калі сабаку няма чым займацца, ён пачынае фарбаваць будку. Лепей бы гэтыя грошы замест нербіцыдаў на нейкія экалагічныя праекты накіравалі. А з дзмухаўцамі мы ўжо неяк бы пражылі. Тым болей, гэта неатрутныя расліны. І ва ўмовах крызісу змаганне з дзмухаўцамі – гэта акурат тое, што выратуе нашую краіну. А ўвогуле, хрэстаматыйны прыклад, як кітайцы змагаліся з вераб’ямі, а ў выніку ўвесь іхні ўраджай з’ела саранча. Так і тут: “Зеленстрой” абавясціў змаганне з дзмухаўцамі, у рэальнасці – знікне нешта іншае.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ