Уладзімір Мацкевіч: Толькі ўсебеларускі байкот сімуляцыі выбараў!



Папярэднія выбарчыя кампаніі ў Беларусі спрыялі масаваму ўспрыманню недэмакратычных выбараў як належнага і безальтэрнатыўнага.

Пра неабходнасць усебеларускага байкоту прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падчас менскай анлайн-лекцыі „Паліттэхналогіі трэцяга пакалення” распавёў філосаф Уладзімір Мацкевіч:

– Усе гоняць нас на выбары, і Бабарыка, і Цапкала, і Ціханоўскі, і праймерысты на сцэне, на экране. Адбывацца як бы перадвыбарчая барацьба, а людзі ўсё роўна не вераць у гэтую барацьбу. Большасць людзей у Беларусі, грамадзян, з’яўляюцца абсентэістамі. Многія свядома прынялі рашэнне не ўдзельнічаць у гэтым фарсе. Трэба вывесці гэта рашэнне людзей на экран масавай свядомасці, трэба аб’явіць, што мы байкатуем гэтыя выбары, што мы не хочам удзельнічаць у гэтым злачынстве.

Палітычная гісторыя Беларусі паказвае, што байкот як калектыўная альтэрнатыва выбарам пакуль так і не быў паспяхова зладжаны.

Беларускае Радыё Рацыя