Што будзе з летнім адпачынкам?



Што будзе з летнім адпачынкам — такое пытанне турбуе як жыхароў Берасцейшчыны, так і іншых беларускіх рэгіёнаў.

Зыходзячы з таго, што берасцейцы прызвычаіліся планаваць свае выезды загадзя, сёлета прыходзіцца прытрымлівацца іншых прынцыпаў:

– Пакуль з даступных варыянтаў — туры па Беларусі, якія пачынаюць карыстацца ўсё большай папулярнасцю. Эпідэмія — гэта добрая магчымасць для развіцця лакальнага турызму. Берасцейцы цікавяцца як невялікімі гарадамі берасцейскай вобласці, так і прыроднымі кропкамі з нацыянальным каларытам, да прыкладу, загадзя брануюць аграсядзібы.

Большасць турагенцтваў пакуль яшчэ чакае адкрыцця межаў. Таму не можа прапанаваць варыянты адпачынку ў іншых краінах. Некаторыя жыхары вобласці самастойна прымаюць рашэнні пра тое, каб адкласці свае паездкі ў мерах бяспекі.

Нягледзячы на папулярнасць турызму ўнутры Беларусі, сёлета санаторыі не будуць прымаць вялікую колькасць гасцей. Гэта звязана з апошнімі выпадкамі выўленых каронавірусных інфекцый у такіх установох.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце