Праваабаронцы набіраюць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары
Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвясціла набор назіральнікаў за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.
«Шукаем назіральнікаў, якія змогуць сачыць за тым, што адбываецца на ўчастках краіны ў асноўны дзень выбараў, 9 жніўня, і, па магчымасці, падчас датэрміновага галасавання. Асобную ўвагу варта ўдзяліць маніторынгу падліку галасоў, каб затым даць ацэнку адкрытасці і галоснасці выбарчага працэсу», – адзначаецца ў звароце да кандыдатаў у назіральнікі.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» не падтрымлівае палітычных партыяў ці кандыдатаў. Яе задача – дапільнаваць выкананне міжнародных стандартаў у выбарчай галіне, зафіксаваць парушэнні і дапамагчы ўдасканаліць працэдуру выбараў на карысць усяго грамадства.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org