Раман Юзэпчук трапіў у сферу інтарэсаў некалькіх клубаў РПЛ



Некалькі клубаў расейскай прэм’ер-лігі зацікаўлены ў набыцці гульца берасцейскага «Дынама» і зборнай Беларусі Рамана Юзэпчука.

Кантракт 22-гадовага футбаліста з «Дынама» дзейнічае да лета 2022 года. У складзе берасцейскага клуба ён правёў 34 матчы і забіў 3 галы, стаўшы ў мінулым сезоне чэмпіёнам Беларусі, і паспеў правесці адзін матч у лютым 2020 га за нацыянальную каманду.

Па звестках pressball.by, абаронца «Нёмана» Раман Вягера трапіў у сферу інтарэсаў берасцейскага «Руху». У чэмпіянаце Беларусі-2020 19-гадовы футбаліст правёў чатыры матчы і вызначыўся выніковай перадачай.

КХЛ назвала Франсіса Парэ галоўным расчараваннем у складзе менскага «Дынама»

Нападнік Франсіс Парэ стаў галоўным расчараваннем у складзе менскага «Дынама» па выніках сезона-2019/20 па версіі афіцыйнага сайта КХЛ.

На 32-гадовага канадца цалкам абгрунтавана разлічвалі ў Менску як на лідара нападу. Аднак на справе ўсё атрымалася не так вясёлкава – толькі шостае месца сярод бамбардзіраў «Дынама», паказчык карыснасці (-10), не самы дрэнны ў камандзе, але гэта відавочна не тое, на што разлічвалі трэнеры і заўзятары менчукоў, – гаворыцца ў артыкуле на сайце КХЛ.

АЗ напісаў ліст ва УЕФА з заклікам ануляваць першае месца «Аякса» ў чэмпіянаце Нідэрландаў

Галандскі АЗ напісаў ліст ва УЕФА з заклікам адмяніць рашэнне Каралеўскага футбольнага саюза Нідэрландаў аб прысуджэнні «Аяксу» першага месца і пуцёўкі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў на наступны сезон. АЗ змагаўся з «Аякс» за чэмпіёнства, абедзве каманды набралі па 56 ачкоў. У гэты момант чэмпіянат быў датэрмінова завершаны з-за пандэміі каронавіруса. Паколькі «Аякс» ішоў вышэй дзякуючы розніцы галоў, было вырашана, што клуб з Амстэрдама застанецца на першым месцы і такім чынам атрымае прамую пуцёўку ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, а АЗ пачне свой шлях у другім кваліфікацыйным раўндзе. Хоць па ходу сезону амстэрдамцы прайгралі абодва вочных матчы камандзе з Алкмара. Пры гэтым у «Аяксе» таксама засталіся незадаволеныя рашэннем аб датэрміновым завяршэнні сезону, так як ліга не вызначыла чэмпіёна. У Амстэрдаме лічаць, што гэта несправядліва, і гатовыя згуляць «залаты матч» з АЗ за чэмпіёнскі тытул.

Зінедзін Зідан – найлепшы трэнер у гісторыі Лігі чэмпіёнаў

Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Зінедзін Зідан названы найлепшым трэнерам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў па версіі выдання Squawka. 47-гадовы Зідан, які зʼяўляецца самым маладым спецыялістам у рэйтынгу, стаў аўтарам унікальнага дасягненні, выйграўшы тры Лігі чэмпіёнаў запар з Рэалам. Другі ў спісе – цяперашні галоўны трэнер «Манчэстар Сіці» Хасэп Гвардзьёла, які двойчы браў ЛЧ з «Барселонай» (2009, 2011). Тройку замкнуў трэнер «Эвертана» Карла Анчалоці, які перамагаў у Лізе чэмпіёнаў з «Міланам» (2003, 2007) і «Рэалам» (2014).

ЧЕ па дзюдо перанесены на лістапад

Еўрапейскі саюз дзюдо (EJU) зацвердзіў новыя даты правядзення кантынентальнага першынства 2020 года, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Такім чынам, старт наймацнейшых спартоўцаў кантынента пройдзе з 8 па 10 лістапада ў Празе (Чэхія). Таксама пацверджана, што турнір захавае кваліфікацыйны статус да Гульняў у Токіа. Квіткі, прададзеныя на спаборніцтвы ў траўні, будуць сапраўдныя ў лістападзе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pressball.by