Менск: пагроза новага піку застаецца ў сіле



За дзень афіцыйная колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 склала 915 чалавек. Увесь свет абмяркоўвае ўспышку каронавірусу на будоўлі Беларускай АЭС.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

Лякарні Менску вяртаюцца да працы з профільнымі пацыентамі. Гарадскі анкалагічны дыспансер пачаў аказваць хірургічную дапамогу.

Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі для барацьбы з COVID-19 стварылі новы хіміка-фармацэўтычны кластар.

Як і ўсе культурныя сталіцы свету, Менск турыстычны замер. Аднак з 1 па 20 траўня праз Нацыянальны аэрапорт сталіцу прыехала каля 450 турыстаў – у асноўным, з Германіі, Польшчы і Латвіі.

Жыхары Менску працягваюць актыўна самаізалявацца. Па выходных індэкс самаізаляцыі Менска можна параўнаць з закрытай на каранцін Масквой, аднак у працоўныя дні такі індэкс паніжаецца.

Беларускае Радыё Рацыя