Кацярына Кэлін: У Швейцарыі жыццё вяртаецца да нормы



З 30-ці тысяч чалавек, якія мелі каронавірусную інфекцыю, дваццаць восем тысяч ужо выздаравелі. Пра гэта распавяла беларуска Кацярына Кэлін, якая жыве ў Швейцарыі.

Краіна фактычна перамагла COVID-19 і зараз жыццё вяртаецца да нормы, адзначыла яна:

– Сказаць, каб гэта было ўсё крытычна, то не. Першапачаткова, калі каранцін пачаўся, 13 сакавіка, былі закрытыя адукацыйныя ўстановы, крамы, гандлёвыя фірмы, і рэкамендавана насельніцтву заставацца дома. Але паўтаруся, гэта было рэкамендавана. То бок гэта была больш самаізаляцыя. Гэта называлася словам каранцін, паколькі была забарона на сходы, былі зачыненыя дзіцячыя пляцоўкі, нельга было збірацца больш чым пяць чалавек разам.

Кацярына Кэлін звярнула ўвагу на тое, што ў Швейцарыі, у параўнанні з Італіяй або з Гішпаніяй, не было строгага закрыцця людзей дома. Да прыкладу, можна было выйсці ў лес або на шпацыр.

Беларускае Радыё Рацыя