Украіна можа атрымаць ад МВФ да 40 мільярдаў даляраў



Міжнародны валютны фонд і Украіна дамовіліся пра пашырэнне праграмы крэдытавання краіны. Папярэдняя дамоўленасць заключаная сёння ў Кіеве паміж главою МВФ Крыстын Лагард ды прэм’ерам Украіны Арсеніем Яцэнюком. Агулам чатырохгадовая праграма крэдытавання для Украіны пашыраная на 17,5 мільярдаў. Агулам краіна можа атрымаць да 40 мільярдаў даляраў.

Перадусім гэтыя грошы ўратуюць Украіну ад дэфолту, кажа ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб.

– Гэта гаворыць пра тое, што Захад не адмаўляецца ад Украіны. Гэта сігнал спадару Пуціну, бо еўрапейцы не кідаюць нікуды вялікія грошы, яны вельмі скрупулёзна сочаць за фінансамі, тым больш пасля таго крызісу, які адбыўся нядаўна. 40 мільярдаў гэта і для Еўразвяза, у тым ліку і для МВФ, не малыя грошы. І гэта яшчэ раз пацвярджае, што Еўропа не адмаўляецца ад Украіны.

Вылучаныя сродкі будуць пералічацца некалькімі траншамі па выніках выканання ўмоваў рэфармавання эканомікі. Выдаткаванне крэдыту будзе знаходзіцца пад кантролем прадстаўнікоў МВФ.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя