Літва адкрые межы для краінаў толькі з пэўным каэфіцыентам каронавірусу
Каранцін у Літве працягнуты да 16 чэрвеня. А ўжо з пачатку чэрвеня будзе дазволена прыбыццё з тых краін, дзе ўзровень заражэння інфекцыяй за апошнія два тыдні не перавышаў 25 выпадкаў на 100 тыс. жыхароў. Такім людзям не трэба будзе ізалявацца на два тыдні.
У Беларусі пакуль гэты паказчык амаль 140 на 100 тысяч жыхароў. Спіс краін будзе публікаваць міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга кожны панядзелак.
На гэты спіс зараз могуць прэтэндаваць Ісландыя, Славенія, Грэцыя, Харватыя, Кіпр, Нарвегія, Вугоршчын, Швейцарыя, Чэхія і Аўстрыя.
Беларускае Радыё Рацыя