Сяргей Харэўскі: Вільня – вандроўнае свята беларусаў



Місія кожнага беларуса – дабрацца да Вільні і зразумець яе душу.

Падчас анлайн-лекцыі „Вільня як форма духа” у межах „Беларускага Калегіюму”, сэнс спазнання даўняй сталіцы праз асобу Чэслава Мілаша прадставіў гісторык Сяргей Харэўскі:

– Тэкст складаецца з двух лістоў. Адзін ліст Чэслава Мілаша Томасу Венцлаве і адказ Томаса Венцлавы Чэславу Мілашу пра Вільню. Для Чэслава Мілаша – гэта быў горад юнацтва, горад студэнцтва, горад паўставання як асобы. У многіх тэкстах узгадвае гэты горад і гэтыя два тэксты напісаныя па-польску. Гэта называецца „Вільня, як форма духовага жыцця”.

Анлайн-лекцыі пра значэнне Вільні для сённяшняй беларускай, літоўскай і польскай культураў працягнуцца 3 і 10 чэрвеня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя