Праваслаўныя святкуюць Ушэсце Гасподняе



Праваслаўныя святкуюць Ушэсце Гасподняе – гэта адно з вялікіх двунадзесятых святаў, якое заўсёды прыпадае на чацвер, і адзначаецца на саракавы дзень пасля Вялікадня. Яно было ўстаноўлена ўжо ў апостальскія часы для ўшанавання адыходу Хрыста на неба. 

У гэты дзень царкоўная служба амаль дакладна паўтарае Велікодную, а напярэдадні вернікі збіраюцца на ўсяночнае трыванне.

Ушэсце сёння святкуюць і ў падляшскіх прыходах – у Клейніках, Аўгустове, Цеханоўцы, Гайнаўцы, Арэшкаве ды іншых. Ушэсце лiчылi вызначальным у дачыненнi да надвор’я: «Як не будзе дажджу на Ушэсце — дык не будзе шэсць тыдняў».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота orthos.org