Дар’я Альперн-Каткоўская: Ёсць адчуванне, што каронавірус нам прысніўся
Свет будзе ранейшым, але зменіцца нашае стаўленне да яго і да бяспекі ў цэлым. У гэтым перакананая Дар’я Альперн-Каткоўская, што два гады як пераехала ў горад Эйлат з Беларусі.
Эпідэмію яна ўспамінае як сон, таму што фактычна каранцінныя абмежаванні ў Ізраілі ўжо знятыя:
– У прынцыпе, можна сказаць, што збольшага адсоткаў на 80 – 90 жыццё вярнулася ў той выгляд, якім яно было да эпідэміі. А зараз, наколькі я ведаю, кожны дзень прыбаўка хворых складае не больш за 20 чалавек на дзень. А калі быў пік эпідэміі, гэта было 700 – 800 чалавек на дзень. Таксама змяншаецца колькасць людзей, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Ва ўсёй краіне дзеці вярнуліся ў школы. І вучацца пяць дзён на тыдзень. Адчыніліся гандлёвыя цэнтры. У нас няма абавязковага нашэння масак на вуліцы, але ёсць абавязковае нашэнне масак у памяшканнях.
РР: Вы кажаце, што жыццё стала іншым. А якім?
Дар’я Альперн-Каткоўская: Такім, як да эпідэміі. Аднаўляюць працу кампаніі, офісы. Вельмі шмат машын на вуліцы. Дзеці вярнуліся ў садкі і школы. Мы нават на днях былі з сяброўкаю на моры і размаўлялі пра тое, што ёсць адчуванне, што каронавірус нам прысніўся, але асадак усё роўна застаўся.
На 27 траўня пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі ў Ізраілі было амаль 17 тысяч. Але фактычна 15 тысяч чалавек ужо здаровыя.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя