Да 2% усыноўленых дзяцей страчваюць з-за розных абставінаў такі статус



Адмова ад усынаўлення – балючая тэма для нас, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктарка Нацыянальнага цэнтру па ўсынаўленні Вольга Глінская:

– Колькасць і адсоткавыя суадносіны ў параўнанні з дзецьмі, якія ідуць на ўсынаўленне, маленькае і складае дзесьці 1-2%. Прычыны тут могуць быць абсалютна розныя. Некаторымі сем’ямі захоўваецца тайна ўсынаўлення, а ў падлеткавым узросце дзіця даведваецца ад блізкіх, знаёмых, родных, што ён быў усыноўлены. Пачынаецца канфліктная сітуацыя з бацькамі, адбываецца адмена ўсынаўлення. А бываюць і больш трагічныя выпадкі, калі адзін з усынавіцеляў памірае, другі, пагрузіўшыся ў гэта гора, не можа справіцца з выхаваннем дзіцяці. Тады таксама ёсць выпадкі адмены ўсынаўлення.

Паводле Вольгі Глінскай, за апошнія 20 гадоў колькасць дзяцей-сірот у базе дадзеных цэнтра скарацілася ў 6 разоў, калі ў 1999 годзе ў чарзе на ўсынаўленне было больш за 9,5 тысячы дзяцей, то зараз – 1.600.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя