Падпісаныя ўказы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі каронавірусу



Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі каронавірусу.

Мяркуецца, што яны дапамогуць мінімізаваць уплыў сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі на беларускую эканоміку і забяспечыць сацыяльную стабільнасць, паведамляе sb.by.

Першы з іх – указ № 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян».

Ім прадугледжаны субсідыі для наймальнікаў для даплаты работнікам да мінімальнага заробку ў выпадку, калі аб’яўлены прастой ці адбываецца вымушаная няпоўная занятасць у перыяд з 1 траўня да 31 ліпеня 2020 года. Гэтыя ж сродкі пойдуць і на выплату ўнёскаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Субсідыі будуць выдзяляцца паводле рашэнняў мясцовых органаў улады. Грошы пералічыць Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Падпісаны і ўказ № 179 «Аб аплаце працы». Ён прадугледжвае падтрыманне заробку бюджэтнікаў на ўзроўні, не ніжэйшым за памер мінімальнага заробку, а таксама даплаты ў выпадку прастою ці вымушанай няпоўнай занятасці.

Беларускае Радыё Рацыя