Анатоль Лябедзька: Сяргей Ціханоўскі – Робін Гуд
Сяргей Ціханоўскі – Робін Гуд, які запатрабаваны значнай колькасцю беларусаў. Ён змог падняць людзей заклікам да свабодных і сумленных выбараў.
На дадзены момант прэзідэнцкія выбары сталі галоўным трэндам у грамадстве, які засланіў нават COVID-19, кажа дырэктар цэнтра „Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька:
– Асноўная заслуга ў гэтым абуджэнні належыць усё ж такі Аляксандру Лукашэнку. Гэта вынік 26-гадовага кіравання Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта тупіковая сацыяльна-эканамічная палітыка ў першую чаргу. Гэта псіхалагічная стомленасць людзей ад адной асобы.
Па словах Лябедзькі, Ціханоўскаму трэба набраць патрэбную колькасць подпісаў, што дасць магчымасць адначасовай працы з людзьмі, хоць гэта зусім нялёгка:
– Трэба збіраць подпісы і падаваць іх на рэгістрацыю. Толькі пасля гэтага вызначацца канчаткова, ісці на галасаванне ці не ісці, бо трэба працягваць працу з людзьмі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Паводле словаў палітыка, трэба праверыць фізічнае і псіхалагічнае здароў усіх зарэгістраваных кандыдатаў. А таксама адносіны ў сям’і, іх радаслоўныя, уменне камунікаваць з людзьмі, а самае галоўнае, праверыць на дэтэктары ілжы. Каб не паўтарыць памылкі 1994-года, калі абралі Лукашэнку і толькі потым спахапіліся, хто ён.
Беларускае Радыё Рацыя