Віталь Воранаў распавядзе пра шаптух і ў Беластоку



Пасля прэзентацый у Познані, Нью-Ёрку і Вашынгтоне Віталь Воранаў сёння прадставіць сваю новую кнігу “Шэптам” у Беластоку. Летась пісьменнік атрымаў стыпендыю прэзідэнта горада Беласток і некалькі месяцаў правёў на Падляшшы і беларускім Палессі, дзе збіраў матэрыял для кнігі. Выданне прысвечана таямніцам шаптух, якімі з даўніх часоў славіліся беларускія вёскі.

Кажа Віталь Воранаў:

Гэта той чалавек, які ўмее дапамагчы другому чалавеку і не абавязкова сродкамі нейкай магіі, чараў, ці нейкіх замоваў, але таксама проста чыста псіхалагічна пагаварыць з гэтым чалавекам і параіць яму. Таму што пераважна людзі, якія займаюцца шаптунствам, яны сталага ўзросту і маюць вялікі жыццёвы досвед. Гэта тыя людзі, якія ўмеюць дзяліцца сваім жыццёвым досведам.

Беластоцкая прэзентацыя адбудзецца сёння ў кавярні „Mała Czarna” (Ul. Legionowa 2), пачатак а 18-й гадзіне. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

SONY DSC

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя