Памежныя станы нашых шырот… І трохі пра шопінг



Розныя сервісы па-рознаму рэагуюць на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне і свеце. Бізнэсы бываюць прасунутыя і не вельмі, як і людзі…

Адна з папулярных айчынных інтэрнэт-крамаў, якая і была папулярнай менавіта за кошт асартыменту тавараў і гнуткасці свайго сервісу, вырашыла прыняць меры перасцярогі ў сувязі з самі разумееце чым… Яно ж як раней было? Хочаш набыць некалькі рэчаў і замовіць дастаўку (платна) – калі ласка! Перадаплата не была патрэбная (у межах пэўнай сумы). То замаўляеш пяць свэтрыкаў і чатыры шалікі, выбіраеш патрэбныя колеры/памеры, аддаеш грошы кур’еру за ўпадабаныя рэчы і бывыйце… Не, да сустрэчы! Бо зручна… Але ж цяпер вірусы, інфекцыі, банктоны – іх разносчык! Суцэльны мовэ тон! Правілы змяніліся. Спачатку трэба выбраць рэчы, полым аплаціць пры дапамозе банкаўскай карты – і кур’ер зробіць дастаўку бясплатна і бескантактна. Ок, а як з памерам быць? Не падыдзе, то можаце аформіць зварот, але для гэтага трэба ехаць у адзін з пунктаў дастаўкі бліжэйшага да вас горада – вось вам і меры перасцярогі ў часы чумы… Выбачайце, каронавірусу! Карацей, часы няпростыя, а мясцовы бізнэс спрабуе атрымаць барыш, пужаючы сталых кліентаў… Нелагічна. Лепш далі б кур’еру маскі, пальчаткі і таго ж запатрабавалі б ад кліентаў.

Зрэшты, дзе вы бачылі логіку ў нашых шэрых шыротах? Суцэльны памежны стан. Не дзень сурка, дык дзень памежніка можам адзначаць у штатным рэжыме… Амаль штодзень.

Так журналісты папулярнага партала Tut.by прыехалі ў Смаргонь з мэтай разабрацца, што ж адбываецца ў гэтым горадзе. Горадзе, які знаходзіцца непадалёк ад першай беларускай АЭС, што вось-вось запрацуе. Горадзе, дзе быццам бы шмат хворых на каронавірус. Горадзе, куды быццам бы на верталёце міністр аховы здароўя прылятаў… І ўсё гэта – на ўзроўні чутак і размоваў. Прыехалі журналісты са сталіцы і зрабілі добры фотарэпартаж, з якога ў чарговы раз робіцца ясна, што нічога не ясна. Зразумела адно – дакладных лічбаў вам ніхто не агучыць, а народ збольшага маскі насіць не любіць … Пакуль сам шчыльна з праблемай не сутыкнецца.

Працягваем купляць ката ў мяшку, і разлічваецца сваімі грашыма і сваім здароўем шчодра… Зрэшты, гэта ўжо пытанне філасофскае. Што тут скажаш? Памежныя станы.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ