Выпусцілі шакалад “Жыровіцкі” па-расейску
Да святкавання 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра адна з беларускіх кандытарскіх фабрык выпусціла шакалад “Жыровіцкі”. На жаль, абгортка шакаладу выйшла па-расейску, як і ўсё астатняе да жыровіцкіх юбілееў.
Першымі шакалад “Жыровіцкі” паспрабавалі манахі Жыровіцкага манастыра. Шакалад выпушчаны двух гатункаў — дэсертны горкі і малочны з лясным арэхам.
На абгортцы горкага шакаладу, акрамя надпісу “550 год”, ёсць яшчэ надпіс “Успенскі Жыровіцкі манастыр 500 год”. Ён змешчаны ў вянок. На вокладцы малочнага шакаладу адлюстраваная выява з`яўлення абраза Жыровіцкай Іконы Божай Маці, дзе з грушы ідзе дзівоснае ззянне.
Беларускае Радыё Рацыя