Затрыманні ў Берасці
На Берасцейшчыне працягваюцца затрыманні. Сёння, 31 траўня, быў затрыманы Уладзімір Мароз з Кобрына і Валер Рамановіч з Пінску. Па папярэдняй інфармацыі, такія дзеянні з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў звязаныя з акцыямі пратэсту:
– Адзін з лідараў берасцейскіх пратэстаў Уладзімір Мароз выступаў супраць акумулятарнага завода бліз абласнога цэнтра. У тэлеграм-канале „Краіна для жыцця” паведамілі, што ён з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Папярэдне вядома, што Уладзімір Мароз праходзіць у якасці сведкі, але па якой справе – не ўдакладняецца. Валер Рамановіч зараз таксама знаходзіцца ў мясцовым РАУС і праходзіць як сведка. Адное з меракаванняў датычыцца таго, што іх могуць апытваць па інцыдэнту, што днямі адбыўся ў Гародні.
Пра затрыманні ў часе акцыі кармлення галубоў ці зборы подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай пакуль нічога невядома. Па традыцыі – там прысутнічаюць людзі ў цывільным і некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але хутчэй назіраюць за сітуацыяй.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце