Першы пікет у Слоніме правядзе Валерый Цапкала
Пакуль у Слоніме пікетаў па зборы подпісаў не відаць. Зборшчыкі подпісаў працуюць па хатах, ходзяць ад дзвярэй да дзвярэй.
Толькі за дзеючага прэзідэнта падпісныя лісты раздадзены кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, каб яны сабралі подпісы са сваіх калег, якія не вельмі ахвотна ставяць подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
Першы пікет у Слоніме 6 чэрвеня правядзе Валерый Цапкала. Потым у Слонім завітае Сяргей Чэрачэнь. Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл збіраюць подпісы па ўласным жаданні, кожны за свайго кандыдата. Але найбольш з іх чакаюць, калі ў Слонім завітае Святлана Ціханоўская са сваёй камандай па зборы подпісаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім