Сенат з папраўкамі прыняў законапраект аб прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы
Сенат – Верхняя палата польскага парламенту рашучай большасцю галасоў прыняў законапраект аб прэзідэнцкіх выбарах.
Сенатары ў законапраект унеслі звыш трох дзясяткаў паправак. Сёння законапраект разгледзяць у Сойме – Ніжняй палаце польскага парламенту. Чакаецца, што сёння таксама пройдзе галасаванне над законапраектам. Ён прадугледжвае змешаную форму галасавання. Калі сойм ухваліць законапраект, трапіць ён для падпісання прэзідэнту Анджэю Дудзе. Гэта дасць зялёнае святло маршалку польскага сойму Эльжбеце Вітэк на прызначэнне новай даты прэзідэнцкіх выбараў. Канчатковай датай для правядзення першага туру галасавання ёсць 28 чэрвеня. У сувязі з тым, што паўнамоцтвы дзеючага прэзідэнта завяршаюцца 6 жніўня.
Затым чакаецца, што закон пра змешаную сістэму галасавання будзе накіраваны прэзідэнту Анджэю Дудзе на подпіс.
Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова былі прызначаныя на 10 траўня, але яны не адбыліся з-за пандэміі каронавірусу, якая ўжо забрала больш за 1000 жыццяў у Польшчы.
Чакаецца, што старшыня Сейму Эльжбета Вітэк абвесціць новую дату выбараў на гэтым тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tvn24.pl