Кожная пятая тона нафты – ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў



Беларусь плануе атрымаць у чэрвені ад расейскіх кампаній амаль 1,1 млн т нафты, паведаміў прэс-сакратар канцэрна „Белнафтахім” Аляксандр Цішчанка.

„Па трубаправодным транспарце чакаем каля 1 млн т нафты, па чыгунцы – каля 80 тыс. т нафты. Значыць у суме гэта каля 1,1 млн тон, фактычна ідэнтычныя пастаўкі з РФ, як і ў траўні”, – адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Пастаўкі чакаюцца ад дзесяці кампаній, уключаючы „Раснафта”, „Башнафта”, „Татнафта”, „Лукойл”, растлумачыў ён.

Што датычыцца альтэрнатыўных паставак, па графіку да 5 чэрвеня „Белнафтахім” чакае прыбыцця ў Клайпеду танкера з амерыканскай нафтай.

„З пачатку гэтага года ў нас кожная пятая тона нафты – ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. У гэтым годзе было ўжо 11 танкерных паставак, 12-ы танкер будзе з амерыканскай нафтай, ён яшчэ ў дарозе”, – дадаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, танкер даставіць для Беларусі ў Клайпеду 80 тыс. т амерыканскай нафты сорту Bakken. Здзелка заключана пры ўдзеле амерыканскага энергатрэйдара United Energy Trading, а таксама пры садзейнічанні амерыканскай кампаніі Getka і іх польскага партнёра UNIMOT. У гэтым годзе Беларусь закупляла альтэрнатыўную нафту з перевалкай у порце Адэсы.

Першы намеснік прэм’ер-міністра Дзмітрый Крутой паведамляў, што тэма альтэрнатыўнай сыравіны будзе пастаяннай у беларускім нафтавым парадку дня. „Работа з усімі краінамі, у якіх мы ўжо нафту купілі (азербайджанскую, нарвежскую), і нашымі новымі партнёрамі, такімі як Саудаўская Аравія і ЗША, будзе прадаўжацца. Безумоўна, будзем старацца дабівацца максімальна выгадных умоў гэтых паставак”, – сказаў Дзмітрый Крутой.

belta.by

Фота neftegaz.ru