У Беларусі пачалі працу прышкольныя дзіцячыя лагеры



Загарадныя дзіцячыя ўстановы з кругласуткавым прыбываннем пачнуць прыём пасля 15-га чэрвеня. Па інфармацыі Міністэрства адукацыі, лагеры разлічаныя на прыём звыш 400 тысяч падлеткаў, але сёлета, з-за пандэміі, колькасць можа быць меншай удвая.

У першую чаргу школьныя лагеры – гэта дапамога працуючым бацькам, якім неабходна заняць дзіця ў час працоўнага дня, – кажа настаўніца Ганна Канановіч:

– Бацькі арыентуюцца на нас як на дапамогу ў выхаванні дзяцей і, канешне, іх занятасці. Школа заўсёды з’яўляецца прыярытэтнай накіраванасцю ў занятасці дзяцей, каб яны і развіваліся, і аздараўляліся, і адчувалі сябе як дома ў родных школах.

З-за каронавіруса сёлета дзіцячыя лагеры працуюць па заяўнаму прынцыпу, а таксама з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў кожным канкрэтным рэгіёне краіны. 

Беларускае Радыё Рацыя