Прэмію Францішка Багушэвіча ўручаць анлайн



4 чэрвеня а 19.00 адбудзецца ўручэнне прэміі Францішка Багушэвіча. Уручэнне будзе праводзіцца анлайн, спасылка на прамы эфір з’явіцца ў суполках ПЭНа ў сацсетках.

Прэмія Францішка Багушэвіча — гэта штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Сачыць за навінамі прэміі можна на адмысловай старонцы ў фэйсбуку.

На эфіры ўручэння будзе магчымасць паслухаць гутарку з сёлетнім лаўрэатам (і задаць яму пытанні).

Назавуць імя пераможцы пісьменнікі і сябры Рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай. Раней лаўрэатамі прэміі былі Уладзімір АрлоўЛявон Баршчэўскіа. Аляксандр НадсанЛеанід МаракоўЗахар Шыбека і іншыя.

Летась лаўрэатам прэміі Францішка Багушэвіча стаў Васіль Герасімчык за кнігу “Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда”.

novychas.by