Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладэчне перанесены



ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі „Маладэчна-2020” перанесены на чэрвень 2021 года, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

„Прымаючы пад увагу існуючую эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, на пасяджэнні пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі вырашана перанесці тэрміны правядзення фестывалю на чэрвень 2021 года”, – расказалі ў ведамстве.

Фестываль беларускай песні і паэзіі праходзіць у Маладэчне з 1993 года. У 2001 годзе па рашэнні кіраўніка краіны фестываль набыў статус нацыянальнага.

belta.by