„Мова-Нанова”: Тэма — сучасная вёска



Да ўдзелу ў чарговых анлайн занятках у межах курсаў „Мова-Нанова” запрашаюць у Баранавічах. Тэма — сучасная вёска.

Госці — вяскоўцы Наста і Сяргей Дабравольскія, — распавяла вядоўца Ганна Ліцкевіч:

– Гэта маладая сям’я, якая пераехала ў вёску Казіміраўка на Лоеўшчыне пару год таму, зараз там жывуць і вядуць свой блог. У якім з такім энтузіязмам распавядаюць пра вясковае жыццё, што хочацца ўсё кінуць і паехаць жыць у вёску. Наогул мяркуем, што тэма вёскі, яна блізкая шмат каму з беларусаў. Пэўна вам даводзілася бываць у вёсцы і садзіць там бульбу або выбраць яе.

Заняткі пачнуцца сёння, 3 чэрвеня, а 18-30 у платформе „ZOOM”. Ёсць абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы, што даступная ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя