Covid-19 на Гарадзеншчыне – тэма для журналісцкага расследавання?



Нягледзячы на адносна роўную колькасць насельніцтва ў Падляшскім ваяводстве і Гарадзенскай вобласці, існуе значная розніца хворых на Covid-19. На Гарадзеншчыне выяўлена 4774 хворых, у той час як на Падляшшы – 468!!! Такая разбежнасць у даных захворванняў не можа быць у рознай шчыльнасці пражывання, у розным спосабе дыягностыкі, бо няма агульнага крытэрыю выяўлення хваробы, які б быў прыняты перад пачаткам пандэміі лекарамі свету.

Чым не прадмет для дэталёвага журналісцкага расследавання? – задае рытарычнае пытанне прафесар Алесь Астроўскі:

– Гэта ўсё сведчыць пра тое, што гэта якраз прадмет для прынцыповага журналіста нарэшце ўзяцца і правесці журналісцкае расследаванне, каб паставіць усе кропкі над «і». Бо хтосьці можа хаваць дадзеныя адносна захворваемасці, а хтосьці можа наадварот – прыпісваць. Можа быць і так. Але для такой выразнай розніцы аб’ектыўных прычын асабліва не бачу. Гэта прычыны нейкага суб’ектыўнага плану, якія павінны быць выяўленыя ў выніку журналісцкага расследавання.

Паводле афіцыйных звестак, на Гарадзеншчыне знаходзіцца 11 адсоткаў усіх хворых на Covid-19 у Беларусі.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя