У лесе пад Гарадком выяўлены самагонны завод



Дзяржаўная падатковая адміністрацыя выявіла ў лесе пад Гарадком самагонны завод, дзе ў вялікай колькасці вырабляўся самагон. На месцы быў затрыманы 28-гадовы мужчына, жыхар аднаго з бліжэйшых населеных пунктаў.

На замаскаванай вытворчасці выяўлены самагон, чаны для брагі, пліты, катлы і ахаладжальнікі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці самагону, а таксама 350 літраў самагону. Яшчэ 65 літраў самагону было выяўлена па месцы жыхарства грамадзяніна.

Супраць мужчыны была пачатая крымінальная справа, а самагон і апарат, для яго вырабу, канфіскаваныя. Яму пагражае штраф, абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да года.

Паводле прэс-рэлізу