Колькі замежнікаў жыве ў Польшчы?



Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне ўпершыню апублікавала вынікі эксперыментальнага даследавання прысвечанага колькасці замежнікаў, якія пражываюць у Польшчы.

У Польшчы больш за 2 мільёны замежнікаў.

Паводле ацэнак упраўлення, на 31 снежня 2019 года ў Польшчы пражывала 2 106 261, большасць з якіх складалі грамадзяне Украіны. Усяго было 1 351 418.

У дзясятку ўвайшлі таксама грамадзяне наступных краін:

Беларусь 105 404 Германія 77 073 Малдова 37 338 Расея 37 033 Індыя 33 107 Грузія 27 917 В’етнам 27 386 Турцыя 25 049 Кітай 23 838

360 541 жыхар прыехаў у Польшчу з іншых краін, якія не згаданыя асобна.

Беларускае Радыё Рацыя