У Гародні працягваюцца затрыманні



У Гародні на Савецкай плошчы затрымалі валанцёра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай Уладзіміра Кнігу.

Пра затрыманне распавядае сведка, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Алег:

– Два чалавекі праходзілі побач з намі. З крыкамі: міліцыя! накінуліся на Валодзю, заламалі яму рукі, спрабавалі кінуць на зямлю. З іншага боку з’явіліся яшчэ тры маладыя чалавекі ў цывільным. Схапілі яго, упяцёх паднялі. Пад’ехаў мікрааўтобус, адчыніліся бакавыя дзверы і яго туды галавой уперад закінулі. Самі пазаскоквалі і з’ехалі.

РР: А пасля гэтага больш нікога не затрымлівалі?

– Так, больш нікога не затрымлівалі.

Праз паўгадзіны пасля гэтага затрымання ў цэнтры гораду была затрымана Вольга Каракіна – каардынатарка ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па Гарадзеншчыне.

Яе міліцыя забрала з міні-рынку на вуліцы Паповіча. Яна там працавала. Вольга Каракіна – дзяўчына затрыманага па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў Зміцера Фурманава.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота тэлеграм-канал „Гродно для жизни”