ЦВК адхіліла скаргі Бабарыкі
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сабралася 4 чэрвеня на паседжанне дзеля разгляду «некаторых зваротаў», што паступілі ў ЦВК.
Раней патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка падаў у ЦВК заяву аб парушэнні заканадаўства на выбарах. Ён адзначаў факты прымусу людзей да подпісу за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі, пагрозы пры зборы подпісаў, удзел адміністрацыі ўстановаў у зборы подпісаў за падначаленых, агітацыйныя заявы Лукашэнкі, паклёп Лукашэнкі на кандыдатаў і дыскрымінацыйныя выказванні адносна жанчын.
Ярмошына заявіла, што ўсе скаргі Бабарыкі – «спланаваная кампанія дыскрэдытацыі кіраўніка дзяржавы».
Беларускае Радыё Рацыя