Хрэсны ход правядуць у Полацку ў дзень памяці Святой Еўфрасінні



У Полацку рыхтуюцца да традыцыйнага хрэснага ходу, які штогод 5 чэрвеня праходзіць у дзень памяці Еўфрасінні Полацкай. Хрэсны ход пачнецца з літургіі ў Сафійскім саборы, пасля чаго ўдзельнікі збяруцца ў 10.30 каля сцен сабору і пройдуць па вуліцах горада да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. 

Амаль тыдзень работнікі Полацкага ЖКГ і іншых арганізацый займаюцца наданню вуліцы Еўфрасінні Полацкай і прылеглым тэрыторыям асаблівага, святочнага выгляду. Там косяць траву, фарбуюць бардзюры, платы, фасады будынкаў. А таксама выразаюць хмызы са схілаў гары Верхняга замку, а таксама выкошваюць навакольнае ўзбярэжжа Дзвіны.

Аргнізатары хрэснага ходу чакаюць, што ў ім возмуць удзел каля 200 чалавек. Звычайна ў гэтым мерапрыемстве бярэ ўдзел больш тысячы чалавек.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара