У Менск з візітам едзе прэм’ер Вугоршчыны



Нягледзячы на пандэмію каронавірусу, у Менск з афіцыйным візітам збіраецца прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.

Як паведаміла афіцыйнае агенцтва БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу Аляксандра Лукашэнкі, гэта першы афіцыйны візіт вугорскага кіраўніка ў Беларусь, ён мае стаць важным этапам у развіцці двухбаковых адносінаў.

Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што да сустрэчы Лукашэнкі і Орбана «ўсё гатова». Перамовы запланаваныя на 5 чэрвеня, а межаў Беларусь не закрывала.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА