Невядомыя прабілі колы ў аўтамабілі журналісткі Радыё Рацыя



Сёння, 4 траўня, у Наваполацку ў машыне журналісткі Радыё Рацыя невядомымі было прабітае кола аўтамабіля падчас асвятлення судоў над прыхільнікамі Сяргея Ціханоўскага.

Распавядае Ганна Ліпка:

– Сёння журналісцкі дэсант з Віцебска паехаў на суды Сяргея Ціханоўскага ў Наваполацк. Судзілі прыхільніках Сяргея Ціханоўскага – Артура Сінегу і Андрэя Зуева. Журналістаў падманулі, мы каля 2 гадзінаў прачакалі каля будынка суда. Нам распавядалі. Што яшчэ няма дакументаў на гэтых людзей і суда яшчэ няма. Аказалася падсудных асудзілі па скайпе, і аказалася, што і дакументы ў гэты час былі ў судзе. Сказалі, што іх адпусцілі, даўшы ім 15 сутак, маўляў, каб яны мелі час абскардзіць гэты вырак.

Шчыра кажучы, такога ў маім досведзе не было. Звычайна садзілі на 15 сутак і ўсё. Нібыта іх адпусцілі, і мы паехалі дахаты аднаго з іх, Андрэя Зуева, сустракаць.

Хлопцаў адвезлі ў суд, уручылі ім там дакументы пра тое, што ў іх прысуд – 15 сутак.

Пакуль мы чакалі, пакуль яны падняліся ў кватэру і распавялі нам гэтую гісторыю. Недзе гадзіну ўсё гэта цягнулася. Потым спускаемся ўніз – задняе кола ў машыне прабіта і спушчанае.

Дзякуй Богу, што гэта адбывалася на ўскраіне, у раёне новабудоўляў, непадалёк быў шынамантаж. Там распавялі хлопцам, што здарылася, і майстар дастаў вялікі шруб 5 см у даўжыню.

Мы бачылі яшчэ каля суда сіні міліцэйскі мікрааўтобус. У Наваполацку мы бачым яго не першы раз. Але тады з мікрааўтобусу ніхто не выйшаў. Але, што адбылося за гадзіну-паўтары, калі мы былі ў гасцях у навапалачанаў, ніхто нічога не ведае.

Канешне, мы былі шакаваныя. Можна было б, канешне, уявіць такую карціну, што быццам бы гэта дзеткі ў двары. Але чаму менавіта ў нашу машыну? Грашыць ні на кога не хачу, але ў журналісцкай практыцы ў мяне такое ўпершыню. Па ўсялякаму было: затрымлівалі, абвінавачвалі ва ўсялякай лухце, заводзілі ў пастарункі, а потым адпускалі. Але каб колы ў машыне дзіравілі, такога яшчэ не здаралася.

Нагадаем, сёння гэта не адзіны выпадак ціску на журналістаў. У Бабруйску былі затрыманыя журналісты тэлеканала «Белсат», якія рабілі стрым з пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдата на прэзідэнта Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя