Віталь Рымашэўскі: Мы павінны змагацца за яго вызваленне



Паўтары тысячы подпісаў сабрана з патрабаваннем вызваліць Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў, затрыманых па сфабрыкаванай справе нападзення на супрацоўнікаў міліцыі.

Гэтае патрабаванне накіравана ў Цэнтральную выбарчую камісію, Генеральную пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў, кажа сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года Віталь Рымашэўскі:

– Ціханоўскі зараз знаходзіцца за кратамі, хоць фармальна ў якасці прэтэндэнта на кандыдацтва зарэгістраваная яго жонка, усім зразумела, што людзі падтрымліваюць менавіта Сяргея Ціханоўскага – кіраўніка яе ініцыятыўнай групы. Мы павінны змагацца за яго вызваленне. Наколькі доўга Сяргей застанецца за кратамі, у якіх умовах ён там будзе знаходзіцца, залежыць ад кожнага з нас.

Віталь Рымашэўскі заклікае ўсіх людзей далучацца да кампаніі па вызваленні невінаватых Сяргея Ціханоўскага і іншых затрыманых удзельнікаў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя