Яраслаў Ксёнжык: Груз з Польшчы – гэта дапамога сябрам
Гуманітарны груз з Польшчы перадаваў медыкам Гарадзеншчыны Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраслаў Ксёнжык:
– Здаецца, што гэта ўжо сталая тэндэнцыя. Гэта дапамога суседу, які яе патрабуе. Гэта рэчы, якія дакладна спатрэбяцца ў змаганні з гэтай страшнай пагрозай.
На думку дыпламата, пандэмія каронавіруса не ведае ні нацыянальнасцяў, ні межаў:
– У Гарадзенскай вобласці шмат палякаў, але эпідэмія не абмінае нікога, для яе няма ні межаў, ні падзелу на нацыянальнасці. У сувязі з гэтым няхай гэтыя рэчы служаць і нашым землякам.
Гэты гуманітарны канвой з 47 грузавых аўтамабіляў стаў самым вялікім грузам прывезеным у Беларусь з Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча