У Берасці плануюць пабудаваць гатэль Ibis
Сусветна вядомая сетка гатэляў і рэстаранаў Accor плануе распачаць будаўніцтва гатэлю Ibis у Берасці. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт кампаніі па развіцці Філіп Бон у час візіту ў Беларусь. Каментуе Ганаровы консул Францыі ў Берасці Леанід Стаецкі:
– Філіп Бон ужо наведаў Берасце, ён тут быў праездам. З яго словаў, ужо абраная пляцоўка. Кампанія спецыялізуюцца менавіта на гатэлях эканом-класа, трохзоркавых гатэлях. Адзін з іх будзе Ibis – марка, вядомая ва ўсёй Еўропе.
Ibis – гэта гатэль эканом-класу, які ў шэрагу з іншымі брэндамі кампаніі Accor прадстаўлены ў большасці краін свету. Наяўнасць такой гатэлю, станоўча паўплывае на патокі замежных турыстаў, якія жадаюць наведаць Беларусь, – зазначыў Леанід Стаецкі. Адзначым, што будаўніцтва падобнага гатэлю плануецца таксама ў Гародні.
Беларускае Радыё Рацыя