На аплату штрафаў актывістам трэба сабраць 18 тысяч рублёў



Прыкладна тры тысячы рублёў ужо сабрана на дапамогу берасцейскім актывістам, якім далі штрафы за ўдзел у акцыях супраць акумулятарнага завода. Агулам неабходна сабраць крыху больш за васямнаццаць тысяч рублёў.

Збор ахвяраванняў адбывацца праз платформу Мола-Мола, – распавёў праваабаронца Раман Кісляк:

– Канешне, усім удзячныя за дапамогу, за тое, хто як можа дапамагчы. Сплата штрафаў не будзе цяпер за адзін раз, таму што яны абскардзяць. Большасць з іх ужо абскарджана. Таму, спадзяюся, што не будзе адначасова на ўсіх учынены такі ціск.

Як адзначыў Раман Кісляк, улады спрабуюць аказваць фінансавы ціск на найбольш актыўных людзей. Апошні прыклад – візіт судовых выканаўцаў да Паліны і Андрэя Шарэнда.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце