У Пінску абмяркуюць будучыню гістарычнага цэнтра горада



З 15-га чэрвеня па 9-е ліпеня ў горадзе над Пінай адбудзецца грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана гістарычнага цэнтра, які прадугледжвае захады па захаванні і адраджэнні помнікаў архітэктуры.

Галоўная праблема  ў тым, што прапаноўваюцца праекты не характэрныя для Пінска, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін:

– Калі ў цэнтры горада з’яўляюцца новыя аб’екты, мастацкія працы, натуральна патрабуецца абмеркаванне грамадскасці. Бо, не сакрэт, зараз складанасці сітуацыі, калі ў знешняе аблічча горада, у душу горада, спрабуюць навязаць нейкія несумяшчальныя рэчы не звязаныя ні з яго культурай, ні з жыццём. Праблематычна становіцца тое, што рашаецца. Людзі вельмі далёкія, або не звязаныя з горадам, або тут не нарадзіліся і не выраслі.

На 17 чэрвеня ў Пінску прызначана прэзентацыя праекта дэталёвага плана гістарычнага цэнтра. Ягоны распрацоўшчык – Навукова-даследчы інстытут градабудаўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vedaj.by