Ліст з Масквы: Лукашэнка намяшаў вінегрэт



Сябра з Масквы вельмі здзівіла выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра 1939 год і межы:

“Мы не дазволім падзяліць Беларусь, як гэта было ў 39-м годзе.  Пад Менскам мяжа была заходняя, ведаеце, дзе была гэта частка, усходняя частка знаходзілася, хоць і крыху, у Расейскай імперыі, а нам засталася палосачка”.

Я атрымала ліст з Масквы ад сябра:  

“Пра 1939 год наогул нейкае трызненне , нават цяжка зразумець пра што. Можа ён гады пераблытаў і казаў пра падзеі 18-20 гадоў 20-га стагоддзя? Пры чым у яго і Расейская імперыя ў 39-ым годзе))) пры чым у яго і Расейская імперыя ў 39 годзе))) Я проста падумаў, можа адміністрацыйныя межы Беларускай ССР на ўсходзе неяк зрушваліся, калі польскія землі далучаліся?

Ну, напрыклад былая „Малдаўская АССР” у рамках Украінскай ССР была падзелена ў 40 годзе пры далучэнні Бесарабіі, вялікая частка пайшла ў новаствораную Малдаўскую ССР (заклаўшы аснову для сённяшняй „ПМР”), а некаторая частка засталося ў складзе Украінскай ССР. Вось і думаў – можа нешта такое з Беларускай ССР таксама было? Але ўсходнія межы ніяк не мяняліся? 

Хачу зразумець, трызненне Лукашэнкі – гэта з разраду „трызненне вар’ята” ці з разраду „чуў звон ды не ведае дзе ён”? Лукашэнка нечага намяшаў, але вінегрэт добры атрымаўся – тут табе і Расейская імперыя, і падзел Польшчы і змены адміністратыўных межаў у рамках СССР, прычым усе падзеі падзеленыя дзесяцігоддзямі ён разам змяшаў і звязаў з 1939 годам).

Затое без працы не застанецца – заўсёды можа ўладкавацца “экспертам-гісторыкам-палітолагам ў якой небудзь расійскай тэлеперадачы)))”. Але, відаць, даўно за сваё крэсла так моцна не турбаваўся, што так панесла”.  

Беларускае Радыё РАЦЫЯ