«Дынама-Брэст» згуляе з ФК «Мінск»



На выходных згуляюць чарговыя туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Удзел у іх прымуць і каманды з Берасцейшчыны, футбольны клуб «Рух» і берасцейскае «Дынама». Апошні з іх, на дадзены момант, з’яўляецца дзейсным чэмпіёнам Беларусі.

– Ужо ў бліжэйшую суботу ў межах чэмпіянату па футболе ў Вышэйшай лізе паміж сабой згуляюць клуб «Дынама-Брэст» і ФК «Мінск», якія цяпер займаюць 6 і 12 радкі ў турнірнай табліцы адпаведна. Гаспадарамі поля выступяць футбалісты горада над Бугам. А матч пачнецца на стадыёне абласнога спартыўнага комплекса «Берасцейскі» 6 чэрвеня а 20.00. Цікавосткай спартыўнага мерапрыемства для журналістаў будзе тое, што будзе дасяжная онлайн-канферэнцыя паводле вынікаў матчу.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя