Хлопец пераехаў у вёску і адкрыў прытулак для жывёл



Праект-прытулак пад назвай „Зямляне” створаны ў Кобрыньскім раёне Берасцейскай вобласці. Яго ўладальнікам з’яўляецца Сяргей Юцык. Ён некалькі гадоў таму пераехаў у вёску.

Дзясяткі жывёлаў трапляюць сюды напужанымі і фактычна без сілаў, распавёў суразмоўца:

– Пераехаў я ў вёску чатыры гады таму. Месца выбраў не выпадкова, яно мне дасталося ў спадчыну ад бабулі і дзядулі. Тут я правёў сваё дзяцінства, потым з’ехаў бліжэй да горада жыць, а пасля вярнуўся. Так, цікавасць да гэтага месца была, цягнула. Напэўна, шмат у якіх людзей такое бывае. Воляй-няволей прыехаў сюды. Апошнім часам даглядаў за бабуляй. Паступова ў мяне пачалі з’яўляцца жывёлы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Сяргей Юцык спадзяецца, што з часам больш людзей даведаецца пра такі прытулак і зменяць свой светапогляд. Самі жыхары вёскі Стрыі з задавальненнем развіваюць валанцёрскі рух.

Беларускае Радыё Рацыя