На Падляшшы зарэгістраваны 542 выпадкі заражэння ВРВІ-CoV-2



Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага дзяржаўнага ваяводства паведамляюць пра тры новыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Усе тры здарэнні адбыліся ў Беластоцкім павеце.

Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем. 

Усяго на Падляшшы 542 пацверджаныя выпадкі заражэння ВРВІ-CoV-2.

Яшчэ сем чалавек (агулам 390) акрыялі – жыхары Гайнаўскага павету.

***

Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра пятнаццаць новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. З іх восем чалавек з Граеўскага павету і тры чалавекі з Беластоцкага павету.

Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.

Усяго ў правінцыі Падляшша выяўлена 539 пацверджаных выпадкаў заражэння ВРВІ-CoV-2.

***

Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра пяць чарговых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі. Гэта два мужчыны і дзве жанчыны з Беластока і маладая жанчына з Граеўскага павету. Усе яны знаходзяцца на хатняй ізаляцыі. 

Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам. Усяго на Падляшшы 524 пацверджаныя выпадкі заражэння ВРВІ-CoV-2.

* * * 

Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра новы выпадак каронавіруснай інфекцыі ў рэгіёне, які пацверджаны станоўчым вынікам лабараторных даследаванняў.

Гэта малады чалавек з Беластоку, які знаходзіцца ў хатняй ізаляцыі. Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем. 

Усяго на Падляшшы зарэгістравана 519 выпадкаў заражэння ВРВІ-CoV-2.

Беларускае Радыё Рацыя