Чарговае золата Дар’і Домрачавай



У нарвежскім Халменколене ў рамках 8-га этапу біятлоннага Кубку свету 14 лютага прайшла жаночая спрынтарская гонка. Беларуска Дар’я Домрачава бліскуча правяла гонку, трапна страляла, хутка бегла і перамагла. Яе асноўная суперніца ў змаганні за Вялікі крышталёвы глобус фінка Кайса Мякярайнен тры разы не трапіла ў мішэнь і ў выніковым пратаколе стала толькі 24-й. Такім чынам у генеральнай класіфікацыі Домрачава стала лідарам агульнага заліку. Яна на 10 ачкоў апярэджвае фінку ў абсалюце.

Другое месца ў спрынце заняла немка Лаура Далмаер, бронза дасталася францужанцы Мары Дарын-Абэр.

Іншая прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна таксама можа занесці сабе чарговы выступ у актыў. Яна была бездакорнай у стральбе і ў выніку размясцілася на 17-й пазіцыі.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя