На Берасцейшчыне сітуацыя з COVID-19 не паляпшаецца



Сітуацыя з каронавірусам у Берасцейскай вобласці не паляпшаецца.

Паводле відавочцаў, у дзень у гарадскія шпіталі трапляе мінімум 100-150 чалавек, якія маюць станоўчы тэст на COVID-19. Ва ўстановах аховы здароўя хутка не будзе хапаць месцаў:

– Берасцейскія спецыялісты са сферы медыцыны сцвярджаюць, што ўсё пад кантролем. Але людзі не вераць, паколькі не ведаюць рэальных лічбаў.

Хворыя з каронавіруснай інфекцыяй трапляюць у Берасцейскую цэнтральную гарадскую бальніцу і Берасцейскую гарадскую бальніцу №1. У іх знаходзяцца інфекцыйныя шпіталі. На дадзены момант задзейнічана максімальная колькасць медычных супрацоўнікаў. Значная частка з іх ужо хворая на каронавірус і сышла на бальнічны.

Агулам у Берасці для тых, хто мае станоўчы тэст на каронавірус ці хварэе на пнеўманію, ёсць 1250 ложкаў. Фактычна ўсе яны ўжо занятыя. Палова апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх таксама задзейнічаныя.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце