Трэці месяц у калоніях не дазваляюць спатканні



У сувязі з каронавірусам у беларускіх калоніях ужо трэці месяц не дазваляюць кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні. Замест сустрэчы з роднымі зняволеным дазволілі відэатэлефанаванні, піша TUT.by.

Пілотны праект з відэатэлефанаваннямі запусцілі ў пачатку года ў дзвюх беларускіх калоніях у Магілёве і Бабруйску. Аднак пасля ўспышкі каронавірусу такую ж меру ўвялі ў віцебскай калоніі, там сярод іншых адбываюць пакаранне асуджаныя за карупцыю чыноўнікі, бізнесоўцы, суддзі, сілавікі.

Тэлефанаваць дазволена два разы на месяц. Працягласць размовы не павінна перавышаць 15-ці хвілін. Пры гэтым даступнымі для вязняў застаюцца звычайныя тэлефанаванні праз тэлефон: іх парадак і колькасць усталёўваюцца правіламі ўнутранага распарадку папраўчай установы. Таксама родныя могуць раз у месяц зрабіць дадатковую прадуктовую перадачу вагой да 10 кг.

Беларускае Радыё Рацыя